Страшэнная паводка ў Мінску. З раніцы 25 марца пачала быстра падымацца ў Свіслачы вада. К паўдню ў нізкіх часцях горада рака, выйшаўшы з берагоў, змыла масты і затапіла вуліцы, падворкі і сялібы. Заліло вадой, болей-меней, 400 з лішнім будоўляў, шмат крамаў, майстэрняў, фабрык. Паводкай заліло і электрычную водаправодную станцыю, так што ўночы не хапала ў горадзе святла і вады для піцця.

«НН». №13. 1915.

Памёр папа Ян Павел ІІ. «Каб асэнсаваць вялікую духоўную спадчыну папы, патрабуецца шмат часу. Ян Павел ІІ быў чалавекам вялікіх здольнасцяў, ён адчуваў вельмі вялікую адказнасць за сваё пакліканне. Ён, як ніхто іншы, меў вялікія здольнасці да камунікацыі з людзьмі. Ягоная навука была ўніверсальнай для ўсіх. Для яго былі ўсе аднолькавыя — усе дзеці божыя, і хрысціяне, і нехрысціяне», — гаворыць апостальскі візітатар для беларусаў-каталікоў замежжа айцец Аляксандр Надсан.

«НН». №13. 2005.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна