Алатаўскі раённы суд Алматы асудзіў Таццяну Шаўцову-Валову да чатырох гадоў пазбаўлення волі ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам у тры гады за «распальваньне міжнацыянальнай варожасці». Прычынай сталі яе пасты ў фэйсбуку аб магчымым паўторы крымскага сцэнара ў Казахстане. Пра гэта паведамляюць казахскія СМІ.

Згодна з рашэннем суда, Шаўцова-Валова не зможа пакідаць Казахстан, змяняць месца жыхарства і працы без апавяшчэння спецыяльнага дзяржаўнага органа. 

Абвінавачаная з самага пачатку адмаўляла сваю віну. Яна не пагадзілася з прысудам і будзе падаваць апеляцыю.

«Справа была сфабрыкаваная, скрыншоты былі падробленыя», — сцвярджае Шаўцова-Валова.

Справа пачалася вясной 2014 года з заявы адзінаццаці жыхароў Алматы ў Дэпартамент унутраных справаў з просьбай прыцягнуць абвінавачваную да адказнасці за распальванне міжнацыянальнай варожасці ў сацыяльных сетках.

Абвінавачаная апублікавала ў сацыяльных сетках некалькі пастоў, у якіх абражала грамадзян Казахстана па нацыянальнай прыкмеце.

«Калі будзеце ладзіць тут у КЗ такі ж (…) з нагоды мовы і ўзвялічвання сваёй карэннай нацыі, то з вамі будзе тое ж самае, што і з Крымам — паўночныя, а, магчыма, што і ўсе астатнія часткі КЗ пяройдуць у РФ. І не шляхам анэксіі, як вы тут віскочаце на кожным рагу, а шляхам рэферэндуму, як гэта адбылося ў Крыме, г.зн. добраахвотным уваходжаннем у склад РФ», — напісала Шаўцова-Валова ў сваім фэйсбуку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?