Як мінімум дзевяць чалавек загінулі ў выніку магутнага урагану «Ніклас», які абрынуўся на некаторыя раёны Германіі, Аўстрыі і Швейцарыі.

Моцныя парывы ветру вырывалі дрэвы, перакульвалі аўтамабілі, выводзілі са строю лініі электраперадачы. Парывы ветру дасягалі хуткасці 190 км/г.

Напярэдадні стыхія паралізавала транспартную сістэму Германіі: у прыватнасці, быў спынены чыгуначны рух паміж Дзюсельдорфам і Кёльнам, а таксама паміж Дзюсельдорфам і Дуйсбургам.

Каля 150 рэйсаў было адменена ў аэрапорце Франкфурта-на-Майне, а цэнтральны вакзал Мюнхена эвакуявалі пасля таго, як парывамі ветру з даху вакзала выбіла некалькі кавалкаў шкла.

Да цяперашняга моманту хуткасць ветру паменшала, аднак транспарт працягвае працаваць з перабоямі ў некаторых раёнах.

Цыклон ідзе ва ўсходнім кірунку, сёння ў Беларусі парывы ветру ўзмоцняцца, але будуць складаць да 8 м/с, ноччу месцамі парывы ветра складуць да 15-20 м/с.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?