Подпіс да фота: «Юнкер» адправіцца ў Люксембург у ліпені.

Подпіс да фота: «Юнкер» адправіцца ў Люксембург у ліпені.

У сераду, 1 красавіка, выданне EUobserver апублікавала матэрыял, у якім сцвярджалася, што Францыя перадасць караблі «Містраль» Еўрасаюзу замест Расіі. Некаторыя расійскія СМІ прынялі гэтыя паведамленні за праўду. Паведамленне абверглі ў Еўракамісіі.

У арыгінальным матэрыяле EUobserver паведамлялася, што «Містралі» перагоняць у Люксембург. Варта адзначыць, што гэта дзяржава, размешчаная на мяжы паміж Бельгіяй, Францыяй і Нямеччынай, не мае выхаду да мора.

Акрамя таго, у паведамленні EUobserver казалася, што караблі «Уладзівасток» і «Севастопаль» перайменуюць у «Юнкер» і «Магерыні» — у гонар кіраўнікоў Еўракамісіі і еўрапейскай дыпламатыі адпаведна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?