Абвінавачаны ў забойстве расійскага апазіцыянера Барыса Нямцова Заўр Дадаеў даў прызнальныя паказанні супраць сябе і іншых затрыманых, паведаміў прадстаўнік Следчага камітэта Расіі на пасяджэнні Масгарсуда.

Раней праваабаронцы, якія наведалі Дадаева ў СІЗА, заявілі, што ён скардзіўся на катаванні і заявіў, што абгаварыў сябе пад ціскам.

Па словах следчага, дачыненне іншага абвінавачанага па справе, Хамзата Бахаева, пацвярджаецца прызнальнымі паказаннямі Дадаева.

Следства настойвае на вінаватасці Бахаева, але падрабязнасцяў пакуль не паведамляе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?