Сайт lmgtfy.com дазваляе прапанаваць сябру «пагугліць» за яго — так некаторыя адказваюць на глупыя на іх думку пытанні

Сайт lmgtfy.com дазваляе прапанаваць сябру «пагугліць» за яго — так некаторыя адказваюць на глупыя на іх думку пытанні

Навукоўцы Ельскага універсітэта, ЗША, апублікавалі (PDF) даследаванне інтэлектуальных здольнасцей сумарна тысячы студэнтаў з выкарыстаннем пошукавікаў і без.

Тыя студэнты, якім дазволілі карыстацца пошукавікамі, мелі «вельмі недакладнае» ўяўленне пра свае веды ў прадметах у параўнанні з тымі, хто «гугліў» інфармацыю ў кнігах.

У адным з тэстаў студэнтаў спачатку пыталі, як працуе маланка ў адзенні. Адной групе прапанавалі даць адказ спасылкай у інтэрнэце, другой — схемай на лісце паперы. У наступным студэнтаў спыталі, чаму ў воблачнае надвор’е цяплей. Група, якой дагэтуль дазвалялі карыстацца пошукавікамі, адказвала больш упэўнена, хай і не мела магчымасці «загугліць» адказ на гэтае пытанне. Наступныя тэсты пацвердзілі карціну.

Даследчыкі адзначаюць, што эфект «доступу да пошукавікаў» захоўваўся доўга пасля таго, як чалавек выходзіў з інтэрнэту. «Нагугленыя» людзі былі больш упэўненыя ў правільнасці сваіх адказаў — а гэта можа быць небяспечна пры прыняцці важных вырашэнняў у жыцці.

Аўтары эксперыменту падкрэсліваюць, што праз развіццё мабільнага інтэрнэту мяжа між уласнымі ведамі і ведамі ўсяго чалавецтва сціраецца ўсё больш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?