У брытанца Майка Холпіна 40 дзяцей ад 20 жанчын, і ён нават не памятае іх імёны, але заяўляе: «Я ніколі не спынюся, таму што Бог кажа мне: ідзі і размнажайся», піша The Daily Mail.

Майку Холпіну 56 гадоў, ён з Монмутшыра і кажа, што можа ўспомніць толькі палову імёнаў сваіх дзяцей, а некаторых нават можа і не пазнаць, калі сустрэне на вуліцы. Пры гэтым 16 яго дзяцей былі ўзятыя пад апеку сацыяльных службаў з-за яго «алкагалізму і распушчанасці».

Аднак Холпін сцвярджае, што хоча яшчэ больш дзяцей, таму што не можа жыць без іх.

Ён сказаў: «У Бібліі Бог кажа ісці і размнажацца. Я раблю тое, што бог хоча. Мне толькі 56. Я ніколі не спынюся ў гэтым плане».

Дваццаць два з яго сарака нашчадкаў носяць яго прозвішча, і ёсць, верагодна, яшчэ некалькі, пра існаванне якіх ён нават не ведае.

Майк Холпін прызнаўся, што адчувае сябе вельмі вінаватым перад дзецьмі, якія з-за яго трапілі ў прытулак, і мае намер вярнуць іх, каб стаць цалкам шчаслівым. Ён таксама распавёў падчас аднаго з шоў на тэлебачанні, што кожны з яго шасці сур'ёзных раманаў перажыў крах з-за яго прыхільнасці да алкаголю. А першае дзіця ён вырашыў завесці толькі тады, калі атрымаў сваю першую працу.

І хоць больш ніхто з яго былых каханак не хоча нават размаўляць з ім, яго асабістае жыццё па-ранейшаму насычанае. Цяпер ён жыве разам са сваёй нявестай Даян Морыс, якая на дзесяць гадоў маладзейшая за яго.

Многія гледачы і госці шоу асудзілі брытанца, адзначыўшы, што чалавек павінен несці адказнасць за сваіх дзяцей, і калі хто-небудзь хоча вялікую сям'ю, ён павінен падумаць, ці зможа усіх ўтрымліваць. Большасць палічыла лад жыцця Майка Холпіна амаральным, назваўшы нахабствам такія паводзіны, калі ён заводзіць столькі дзяцей, колькі не можа ўтрымліваць, у выніку абцяжарвае падаткаплацельшчыкаў, за кошт якіх утрымліваюцца прытулкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?