Словы «бескантактныя карта» і «валідатар» з учорашняга дня ўвайшлі ва ўжытак і пасажыраў прыгарадных маршрутаў.

sb.by

sb.by

Для тых, хто выязджае за межы Мінска, механізм аплаты праезду будзе іншым, чым для тых, хто калясіць па гарадскіх маршрутах. Самае істотнае адрозненне: бескантактны праязны дакумент трэба прыкласці двойчы (не толькі пры ўваходзе, але і абавязкова пры выхадзе).

У Мінсктрансе тлумачаць: паколькі кошт праезду на прыгарадных маршрутах залежыць ад адлегласці, пасажыр, які не «закампаставаў» праязны дакумент паўторна, аўтаматычна аплаціць праезд па максімуму — аж да канцавога пункта.

Ці дастаткова ў вас на балансе сродкаў, падкажа табло валідатара. Калі там замест надпісу «канцавы» з'явілася лічба, якая пазначае нумар прыпыначнага пункта, раім зверыцца з расшыфроўкай, размешчанай у салоне кожнага прыгараднага аўтобуса. Яны падкажуць, куды вы можаце дабрацца без даплаты. Едзеце далей? Звярніцеся да кіроўцы за квітком.

Транспартнікі падкрэсліваюць: аўтаматызаваная сістэма аплаты і кантролю праезду на прыгарадных маршрутах будзе дзейнічаць не замест традыцыйнай сістэмы, а разам з ёй. Купіць бескантактныя карты і папоўніць баланс пакуль можна толькі ў месцах продажу прыгарадных квіткоў. Разам з такім праязным дакументам выдадуць і спецыяльную памятку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?