12 кілямэтраў падземных магістраляў пройдуць ад вуліцы Лесі Ўкраінкі да прамзоны Калядзічы. Там ваду будуць зьбіраць у сажалкі‑фільтры, адкуль пасьля ачысткі яна будзе ўпадаць у Сьвслач.
Упершыню калектар будуць будаваць незаўважна для гараджан — бяз выхаду на паверхню. Рэалізацыя праекту палепшыць экалягічную сытуацыю ў горадзе й вырашыць праблему падтапленьня яго цэнтральнай часткі.
Пра маштабнасьць ідэі сьведчыць і аб’ём фінансаваньня — толькі на першы ўчастак спатрэбіцца 28 мільёнаў рублёў. Разьлічаны праект на 5 гадоў.