Брэнд беларускага адзення «Honar» адкрыў шоу-рум па адрасе вул. Куйбышава, 22, корпус 6, памяшканне 106.
У шоуруме можна ўбачыць жаночае і мужчынскае адзенне брэнда, што было прадстаўлена на апошнім Беларускім тыдні моды, ды зрабіць замову.
Шоу-рум працуе толькі па папярэднім запісе. Запісацца можна праз суполкі брэнда ў сацыяльных сетках (ВК, Facebook), электронную пошту ([email protected]) ці па тэлефоне +37529 3451283.
У хуткім часе «Honar» абяцае прадставіць новыя мадэлі адзення.
Чытайце таксама:
Дзе набыць вышыванку: спіс крамаў і майстроў
16 сайтаў, дзе можна набыць беларускі падарунак





