Віцебскія суполка Партыі БНФ заступілася за камуністаў
Віцебская абласная Рада Партыі БНФ падала заяву ў гарвыканкам на дазвол правядзеньня пікетаў «Рукі прэч ад палітычных партый!» — на знак салідарнасьці з Партыяй камуністаў Беларускай (ПКБ).
Віцебская абласная Рада партыі БНФ некалькі дзён таму падала заяву ў гарвыканкам на дазвол правядзення пікетаў «Рукі прэч ад палітычных партый!» — на знак салідарнасці з Партыяй камуністаў Беларускай (ПКБ).
Падчас акцый сябры партыі БНФ збіраюцца выкарыстоўваць плакаты, транспаранты, бел‑чырвона‑белыя сцягі, партыйную сімволіку і гукаўзмацняльную апаратуру.
Калі гарвыканкам дазволіць гэта мерапрыемства, пікеты будуць праходзіць напрацягу двух тыдняў — з 15 лютага па 1 сакавіка — з 15 да 17 гадзін у самым цэнтры Віцебска, на плошчы Свабоды.
Яна Ільіна, Народныя навіны Віцебска