Паводле інфармацыі цэнтра, шчыльнасць засялення грызунамі ў сталіцы не перавышае двух асобінаў на тысячу квадратных метраў (у сярэднім 1,7—1,8).

На думку спецыялістаў, гэта ўмераныя паказчыкі заселенасці горада грызунамі. Пры гэтым большая частка заселенай грызунамі плошчы прыходзілася на жылыя дамы (61,4%) і прамысловыя прадпрыемствы (13,9%). Іншыя аб\’екты складаюць нязначную частку заселенай грызунамі тэрыторыі: дзіцячыя садкі і аб\’екты грамадскага харчавання — па 1,1%, установы аховы здароўя — 1,4%, школы — 1,5%, аб\’екты харчовага гандлю — 2,3%.

Спецыялісты тлумачаць гэта тым, што санітарна‑тэхнічны стан жылых дамоў (смеццезборнікі, падвалы, тэхпадполлі) і прамысловых прадпрыемстваў горшы, чым іншых аб’ектаў. Гэта дае магчымасць грызунам лягчэй пранікаць у іх і знаходзіць там зручныя месцы для гнездавання.

Паводле даных цэнтра, у жылых дамах, заселеных грызунамі, доля пацукоў складае 85,2%, мышэй — 14,8%, на прамысловых прадпрыемствах адпаведна 73,8% і 26,2%. У той жа час на аб\’ектах харчовага гандлю, грамадскага харчавання, у інтэрнатах пераважаюць мышы.

У Мінску барацьбу з грызунамі вядуць на дагаворнай аснове больш чым на 30 мільёнах квадратных метраў, што дазваляе ўплываць на колькасць грызуноў. Спецыялісты зазначаюць, што ў барацьбе з грызунамі вялікую ролю маюць прафілактычныя мерапрыемствы: ліквідацыя шляхоў пранікнення і гнездавання грызуноў, падтрыманне чысціні і парадку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?