Са словаў Зьмітра Салаўёва, аднаго з ініцыятараў стварэньня беларускамоўнай групы на базе дзіцячага садку №81, група разьлічана на дзяцей узростам ад 3 да 5 гадоў, і цяпер у ёй знаходзіцца ўжо чатыры чалавекі.

Садок месьціцца па адрасе: Дняпроўскі бульвар, 58А, за абутковай крамай «Бадэн», па маршруце аўтобуса №11  .

«Для таго каб аддаць сваіх дзяцей у гэтую групу, — распавядае Зьміцер, — неабходна падаць заяўку ў Ленінскае РАНА. Аплата за дзіцячы садок стандартная — 29 000 рублёў на месяц».

«У Магілёве зараз назіраецца бэбі‑бум, — гаворыць рэдактар газеты «Наш Магілёў» Андрэй Воўкаў, — У мінулым годзе ў Магілёве нарадзіўся 370‑тысячны жыхар, і горад упершыню за апошнія гады выйшаў на перавышэньне нараджальнасьці над сьмяротнасьцю. Таму не хапае дзіцячых садкоў. Як толькі нараджаецца дзіця, бацькі на працягу тыдня становяцца ў чаргу на атрыманьне месца ў садку. Утвораная беларускамоўная група — гэта шанец без перашкодаў атрымаць месца ў групе. Тым больш, што дзеці будуць надзелены большай увагай выхавальнікаў у сувязі з тым што група пакуль не шматлікая».

Беларускамоўная група пачала дзейнічаць з 1 верасьня 2007 года па ініцыятыве бацькоў. Дагэтуль у горадзе не было ніводнага беларускамоўнага садка.

Больш падрабязную інфармацыю аб беларускамоўнай групе можна атрыма па тэлефоне: +375 29 691 59 63 у Зьмітра Салаўёва).

Паводле: Вітольд Няўрыда, «Наш Магілёў»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру