Фота: medicaldaily.com/ Shutterstock

Фота: medicaldaily.com/ Shutterstock

Медыкі ўніверсітэта штата Мічыган апублікавалі ў часопісе Proceedings of the National Academy of Sciences артыкул, дзе тлумачаць прычыны таго, што людзі, што перажылі клінічную смерць, бачаць «святло ў канцы тунэлю».

Калі ў мозг перастае паступаць глюкоза і кісларод, гэта стымулюе мозг да значнай актыўнасці — нібы чалавек аказваецца ў прытомнасці на паўхвіліны.

Каб выклікаць «святло ў канцы тунэлю», навукоўцы здзейснілі асфіксію (простай мовай: задушылі) дзевяці пацукам і знялі іх электракардыяграмы і электраэнцэфалаграмы.

У тыя 30 секундаў «прытомнай» актыўнасці між сэрцам і мозгам усталёўваецца незвычайная сувязь. Калі біенне сэрца рэзка запавольваецца, сігналы мозгу сінхранізуюцца з ім. І калі гэтую сувязь разарваць, спыняецца фібрыляцыя ніжніх камер сэрца (праз якую сэрца губляе здольнасць перапампоўваць кроў).

Медыкі сцвярджаюць, што калі разарваць гэтую сувязь з дапамогай лекаў, можна падвысіць шанец на выжыванне ў пацыента, сэрца якога спыняецца. Менавіта тая дзейнасць мозгу, што паказвае «святло ў канцы тунэлю», у пэўным сэнсе набліжае да смерці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?