Наведаць магілы родных у беларускіх зонах адсялення і адчужэння без спецыяльных дакументаў можна будзе 18-21 красавіка, паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі.

«Напярэдадні Радаўніцы на «закрытыя» ўчасткі Гомельскай вобласці можна будзе праехаць без спецыяльных дакументаў, дастаткова мець пры сабе толькі пашпарт. Тым, хто прыбывае на машыне, прыйдзецца прад'явіць пасведчанне кіроўцы. Ахвотных скарыстацца такой магчымасцю звычайна каля 11-14 тысяч чалавек», — распавялі ў памежным ведамстве.

Акрамя таго, каб наведаць магілы ў Брагінскім, Нараўлянскім і Хойніцкім раёнах, неабходна атрымаць у сельсавеце даведку аб тым, што ў гэтых месцах пахаваныя сваякі. Калі такога дакумента няма, то неабходна будзе заплаціць пошліну, роўную 0,2 базавай велічыні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?