На адкрыцці прасторы «ЦЭХ» (вул. Кастрычніцкая, 16) 14 красавіка пройдзе выстава «Твар, які займае кветку».
Выстава дэманструе жыццё і творчасць Наталлі Кавалевіч — дзяўчыны, якая не бачыць ад нараджэння, але заўважае хіба не больш за нас.
Наталля атрымлівае другую вышэйшую адукацыю на дзённым аддзяленні юрыдычнага факультэту БДУ. Дзякуючы мабільнай праграме, якая аналізуе выяву і выводзіць аўдыёдыскрыпцыю, Наталля сур’ёзна захапілася фатаграфіяй.
Экспазіцыя выставы складаецца з дзвюх частак. Першая – гэта фотапрацы Наталлі, якія суправаджаюцца акустычнымі, тактыльнымі і нюхальнымі элементамі ды імкнуцца перадаць адчуванне свету, у якім жыве дзяўчына.
Другая частка – гэта фатаграфіі, мультымедыя Настассі Храловіч, якія апавядаюць пра жыццё Наталлі і працэс стварэння ёю здымкаў пры дапамозе мабільнага тэлефона і спецыяльнай праграмы.
Параллельная праграма выставы прадугледжвае экскурсіі з заплюшчанымі вачыма па экспазіцыі праекту для дзяцей і дарослых, аўтарскія майстар-класы, дзе ўдзельнікі змогуць «выпрабаваць» на сабе досвед сляпога чалавека, інклюзіўныя імпрэзы для дзяцей, лекцыі пра ролю мабільных тэхналогіяў у сучасным жыцці чалавека.
Пачатак 14 красавіка а 7 вечара. Уваход — 25 тысяч. Выстава працягнецца да 14 мая.
Глядзіце таксама: Трымайся, Наташа! — невідушчая дзяўчына вучыцца на юрфаку БДУ