У Германіі 65-гадовая жанчына, маці трынаццаці дзяцей, зноў цяжарная, на гэты раз чацвярнёю. Пра гэта паведамляе Agence France-Presse са спасылкай на нямецкі тэлеканал RTL.

Анегрэт Рауніг са сваімі дзецьмі на ток-шоў, 2005 Фота: Joerg Carstensen / DPA / AFP

Анегрэт Рауніг са сваімі дзецьмі на ток-шоў, 2005 
Фота: Joerg Carstensen / DPA / AFP

Анегрэт Рауніг, выкладчыца рускай і англійскай моў, змагла зноў зачаць пры дапамозе штучнага апладнення. Спробы зацяжарыць дадзеным спосабам яна прадпрымала ў замежных клініках на працягу апошніх паўтара гадоў. Па словах жанчыны, яна вырашыла завесці яшчэ адно дзіця пасля таго, як яе малодшая дзевяцігадовая дачка сказала, што хоча маленькага браціка ці сястрычку.

Як адзначае Bild, Рауніг знаходзіцца на 21-м тыдні цяжарнасці. «Вядома, я была ў шоку, калі даведалася, — распавяла яна, адзначыўшы, аднак, што не разглядала варыянт змяншэння колькасці эмбрыёнаў. — На самай справе я не баюся. Спадзяюся, што я застануся здаровай і буду ў добрай фізічнай форме».

Цяжарнасць немкі, у якой ужо сямёра ўнукаў, праходзіць без асаблівых ускладненняў. Малыя павінны з'явіцца на свет улетку. Тады немка стане самай пажылой маці чацвярых блізнят. Усе яе 13 дзяцей — ад пяцярых розных мужчын. Старэйшаму дзіцяці 44 гады, малодшай дачцэ — дзевяць (яна нарадзілася, калі маці было 55 гадоў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?