Скрыншот галасавання

Скрыншот галасавання

У межах праграмы па барацьбы з курэннем у Кітаі зладжанае анлайн-галасаванне за ўніверсальны жэст, які перадаваў бы просьбу перастаць курыць, перадае Quartz.

Праз папулярны ў Кітаі мэсэнджар Weixin кітайцам прапануюць прагаласаваць за адзін з трох варыянтаў жэсту.

Кітайцам прапануюць тры варыянты жэстаў: дакрануцца далонню да твару («мяне турбуе, што вы курыце»), паказаць курыльшчыку адкрытую далонь, накіраваную ў яго бок («тут курыць нельга») ці дакрануцца указальным і сярэднім пальцам да адкрытай далоні іншай рукі («калі ласка, перастаньце курыць»).

Пакуль перамагае другі варыянт, але першы ад яго адстае нязначна.

У Кітаі сур’ёзныя праблемы з тытунем: курыць кожны чацвёрты дарослы. Каля 22% дзяцей 5-6 год збіраюцца курыць, калі вырастуць. З 1 чэрвеня ў Кітаі будзе пад пагрозай штрафу забаронена курыць у грамадскіх месцах. Грамадзянам прапануюць данасіць на курыльшчыкаў, калі тыя паляць у неналежных месцах, здымаць іх на відэа.

Але тытунёвая прамысловасць прыносіць 10% паступленняў у бюджэт. Папярэдняя спроба забараніць паленне ў грамадскіх месцах у 2013 годзе была практычна праігнараваная.

У Беларусі тым часам паляць больш за 30% дарослых. Курэнне забароненае ў многіх грамадскіх месцах, у тым ліку ва ўстановах грамадскага харчавання (калі няма асобнай зоны для курыльшчыкаў і належнай вентыляцыі), на вакзалах і цягніках, ва ўстановах аховы здароўя, у многіх парках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?