У Мінску ў сувязі з правядзеннем рэспубліканскага суботніка 18 красавіка ўносяцца змяненні ў графік работы пасажырскага транспарту, паведамілі ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

Так, работа Мінскага метрапалітэна будзе арганізавана па графіку рабочай суботы. У першую змену будзе прадугледжаны рэзерв па 2 саставы на першай і другой лініях метрапалітэна для аператыўнага падключэння да перавозак.

У суботу, 18 красавіка будзе павялічана колькасць рухомага саставу на маршрутах у параўнанні з выхадным днём: аўтобусаў - на 178 да 724, тралейбусаў - на 78 да 412, трамваяў - на 15 да 58. Усяго на лініях будзе працаваць 1194 адзінкі рухомага саставу (на 271 больш да плана выхаднога дня). У выпадку зніжэння пасажырапатоку прадугледжана аператыўнае зняцце дадаткова запланаванага рухомага саставу.

Прадугледжана выкананне дадатковых рэйсаў адпраўленнем з Мінска па наступных прыгарадных маршрутах: нумар 327у/327 «вул. Караткевіча - Бардзілаўка» ў 5.02; нумар 200а/200 «ст. м. Пушкінская - Дубянцы» ў 5.27; нумар 233а «ДС Захад-3 - Гарані» ў 5.50; нумар 359 «АС Паўднёва-Заходняя - Лявонцавічы» ў 6.00; нумар 201у/201 «вул. Караткевіча - Паздзеркі» ў 5.05; нумар 223б/223 «пл. Бангалор - Новае Поле» ў 4.30; нумар 224б/224 «пл. Бангалор - Камсамолец» у 5.31; нумар 215б/215 «пл. Бангалор - Броўкі» ў 5.04; нумар 306 «ДС Уручча-2 - Калодзішчы» ў 5.39; нумар 319б/319 «пл. Бангалор - Заслаўе» ў 5.27 з адначасовай адменай рэйса па маршруце нумар 220 «Мінск - Боўблі» адпраўленнем ад АВ «Маскоўскі» ў 6.16.

Работа прыгараднага аўтобуснага маршруту нумар 279 «АС Паўднёва-Заходняя - Атоліна» будзе арганізавана па графіку буднага дня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?