Unian.net

Unian.net

Па словах дарадцы кіраўніка МУС Украіны Антона Герашчанкі, забойства адбылося на вуліцы Дзегцяроўскай.

Журналіста — украінская прэса называе яго сумнавядомым — расстралялі з аўтамабіля Ford Focus цёмна-сіняга колеру з літоўскімі нумарамі. 

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.

«Падобна на тое, што адстрэл сведак па справе Антымайдану працягваецца. Усім, хто меў дачыненне да арганізацыі і фінансавання Антымайдану або іншых супрацьпраўных дзеянняў супраць Майдану і адчувае пагрозу жыцця, просьба звяртацца ў праваахоўныя органы, каб не пайсці ўслед за Калашнікавым [былы адыёзны дэпутат ад Партыі рэгіёнаў, забіты ўчора — НН] і Бузіной», — напісаў у Facebook Герашчанка.

Алесь Бузіна быў галоўным рэдактарам газеты «Сегодня», потым працаваў у газеце «Вести».

Пуцін падчас прамога тэлеэфіру ўжо паспеў назваць забойства Бузіны палітычным.

Алесь Бузіна нарадзіўся і вырас у Кіеве, вучыўся ў Кіеўскім нацыянальным універсітэце імя Тараса Шаўчэнкі па спецыяльнасці «выкладчык рускай мовы і літаратуры».

Аднак па спецыяльнасці не працаваў, а прысвяціў сябе журналістыцы. Працаваў у розных кіеўскіх выданнях, апошняе з іх - газета «Вести», да гэтага нядоўгі час быў галоўным рэдактарам газеты «Сегодня», якая выходзіць на рускай мове

Акрамя гэтага, на працягу некалькіх гадоў вёў тэлеперадачу на канале «Інтэр».

Алесь Бузіна падтрымліваў так званую федэралізацыю Украіны (менавіта гэтае патрабаванне год таму на ўсходзе Украіны вылучалі праціўнікі новых кіеўскіх уладаў).

Выступаў за адзінства славянскіх народаў — і на гэтай падставе называў сябе адначасова украінцам і рускім.

Яму было 45 гадоў. У яго засталіся жонка і дачка.

Днём раней у Кіеве быў забіты былы дэпутат Вярхоўнай Рады ад Партыі рэгіёнаў Алег Калашнікаў.

Палітычныя апаненты Калашнікава сцвярджалі, што ён быў датычны да фінансавання руху «Антымайдан», які ў разгар антыўрадавых выступаў лістапад 2013 — люты 2014 г. падтрымліваў экс-прэзідэнта Януковіча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?