tass.ru

tass.ru

Уладзімір Пуцін заявіў, што не збіраецца адраджаць «Расійскую Імперыю», аднак Расія мае права «забяспечыць годнае жыццё рускім у краінах СНД».

Пра гэта ён заявіў падчас «прамой лініі».

«Мы павінны з павагай ставіцца да іншых краін, умешвацца мы не можам.

Мы развіваем адносіны з Казахстанам і Беларуссю. Сэнс не ў тым, каб іх да сябе падцягнуць, а каб людзі жылі лепш, каб межы былі адкрытыя. Каб усе маглі размаўляць на роднай мове і жылі дастойна.

Мы не збіраемся імперыю адраджаць. Гэта ўсё нармальны натуральны інтэграцыйны працэс. Гэта адбываецца і ў Еўропе, і ў Азіі, і ў Лацінскай Амерыцы. У нас няма імперскіх амбіцый.

Але забяспечыць годнае жыццё рускім у краінах СНД мы можам», - сказаў Пуцін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?