Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, у Фрунзенскае РУУС сталіцы звярнулася касірка банка, абменны пункт якога размешчаны ў адным з магазінаў па вуліцы Ляшчынскага, з просьбай дапамагчы ва ўстанаўленні асобы жанчыны, якой яна памылкова выдала буйную грашовую суму. 

Жанчына падышла да акенца касіра з просьбай сканвертаваць 10 тысяч расійскіх рублёў у даляры ЗША. Касірка замест $180,5 выдала кліентцы $1805. Жанчына забрала грошы і пайшла. У канцы працоўнага дня касірка заўважыла нястачу. 

Службай аховы банка ўзяты запіс з камеры відэаназірання, на якім ёсць шуканая жанчына. Міліцыя просіць тых, хто пазнаў жанчыну на фота з сайта ГУУС, паведаміць пра гэта. Канфідэнцыйнасць гарантуецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?