У Беларусі ў пералік цэнтралізаванага тэставання уключаная кітайская мова.
Як паведаміў начальнік упраўлення вышэйшай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Раманюк, перадае БелТА, ЦТ будзе праводзіцца з 14 па 27 чэрвеня (і 2 ліпеня — рэзервовы дзень).
Сяргей Раманюк паведаміў таксама, што распрацаваны праект пастановы, згодна з якім аплата за рэгістрацыю на ЦТ будзе павялічаная (да 0,1% ад базавай велічыні).
Таксама ўводзіцца норма, якая дазволіць падаваць дакументы на рэгістрацыю і атрымліваць сертыфікат ЦТ прадстаўнікам абітурыентаў, калі самі паступаючыя будуць адсутнічаць па ўважлівай прычыне.
Зменены і падыход да вызначэння «ніжніх парогавых» балаў ЦТ.
0
0
0
0
0
0