Першым чалавекам, хто выкарыстоўваў зброю на паляванні, магла быць жанчына, пішуць амерыканскія навукоўцы ў часопісе Royal Society Open Science.

Даследчыца Джыл Пруц назірала, як шымпанзэ ў сенегальскіх саванах Фалонге палююць на маленькіх прыматаў галага, кідаючы дроцікі ў іх дуплы. Як ні дзіва, часцей зброяй карыстаюцца самкі.

Хаця звычайна ў паляўнічых «брыгадах» шымпанзэ самак толькі 39%, з 308 зафіксаваных атак з выкарыстаннем дроцікаў самкі здзейснілі 61%.

Пруц і яе калегі мяркуюць, што і ў людзей першымі ўзброенымі паляўнічымі былі жанчыны, нягледзячы на стэрэатып пра мужчын-паляўнічых.

Шымпанзэ з сенегальскіх саван Фалонге пакуль ёсць адзінымі прыматамі, якія выкарыстоўваюць зброю на паляванні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?