«У Мінску «госці са Смаленска» пастрыглі валасы дзяўчыне за беларускі швэдар. Ля мінскай кавярні «Beetlejuice» на дзяўчыну напалі смаленчукі, бо пабачылі ў яе швэдар з надпісам на беларускай мове».

Такая інфармацыя прайшла на шэрагу беларускіх сайтаў. «Наша Ніва» праверыла інфармацыю і не знайшла ёй пацвярджэнняў. Не знайшлася і сама дзяўчына.

Дарэчы, шэраг сайтаў, што апублікавалі «навіну», ужо знялі яе.

Найхутчэй што гэта некім запушчаная «качка».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?