ria.ru
Кіраўнік самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі Аляксандр Захарчанка выказаў гатоўнасць прыняць у склад ДНР украінскія вобласці. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю LifeNews, падкрэсліўшы пры гэтым, што «краіна павінна перарадзіцца».
«Украіна можа ўвайсці ў склад ДНР. Мы прымем усе брацкія рэспублікі: Харкаўскую, Запарожскую, Львоўскую, Адэскую, Кіеўскія і іншыя. Краіна павінна перарадзіцца», — адзначыў Захарчанка. На яго думку, менавіта Данбас зараз з'яўляецца сімвалам «перараджэння дзяржавы», бо менавіта на гэтай тэрыторыі рэалізоўваюцца лозунгі аб неабходнасці барацьбы з карупцыяй і гвалтам.
Разважаючы аб дзяржаўным ладзе краіны, Захарчанка падкрэсліў, што Данбас — гэта «аб'яднальная сіла». Ён выказаў упэўненасць у здольнасці «аб'яднаць тыя рэспублікі і рэгіёны, якія выкажуць жаданне ўступіць у ДНР».