Казка Антуана дэ Сэнт-Экзюперы ператворыцца ў паўнаметражны анімацыйны фільм. Перанесці на экраны лепшую французкую кнігу ХХ стагоддзя ўзяліся стваральнік «Кунг-фу панды» амерыканскі рэжысёр Марк Осбарн і французскія мультыплікатары.

У «Маленькім прынцы» Осбарна, акрамя апісаных у кнізе, з'яўляюцца і новыя героі. Так, пілот, які быў апавядальнікам у кнізе, у мультфільме расказвае гісторыю сустрэчы з Маленькім прынцам дзяўчынцы, што не мае часу на сяброў, бо апантаная кар'ерай маці прымушае яе прысвячаць увесь час карысным для будучыні заняткам.

Мультфільм зняты ў змешанай тэхніцы. Для кніжных эпізодаў выкарыстана лялечная анімацыя, а героі намаляваны ў адпаведнасці з ілюстрацыямі самога Сэнт-Экзюперы. Другасная сюжэтная лінія выканана з дапамогай камп'ютарнай анімацыі.

Бюджэт стужкі склаў 57 млн еўра. Прэм'ера «Маленькага прынца» адбудзецца на 68-м Канскім кінафестывалі (з 13 па 24 мая 2015 г.), а рэліз фільма ў французскіх кінатэатрах запланаваны на 29 ліпеня, напярэдадні ўгодак гібелі Антуана дэ Сэнт-Экзюперы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?