Супрацоўнікі ДАІ Цэнтральнага раёна Мінска ў межах кантролю за выкананнем вадзіцелямі правілаў спынення і стаянкі арганізуюць працу з прыцягненнем эвакуатара ў начны час сутак. Пра гэта паведамляе прэс-служба ўпраўлення Дзяржаўтаінспекцыі ГУУС Мінгарвыканкама.

У аддзел ДАІ Цэнтральнага раёна ўсё часцей звяртаюцца жыхары з просьбай навесці парадак на дваровай тэрыторыі. У Дзяржаўтаінспекцыі прааналізавалі гэтыя звароты і прынялі рашэнне, што мэтазгодна будзе прыцягваць эвакуатар не толькі днём, але і ў начны час. Кожны дзень і па ўсім раёне праводзіць такія рэйды не будзе магчымым, зазначаюць у ДАІ, але дзякуючы неабыякавым грамадзянам будзе прасцей вызначыць самыя праблемныя месцы.

У ДАІ нагадваюць, што штраф за парушэнне правілаў спынення і стаянкі складзе 180 тыс. рублёў пры першым правапарушэнні і 360 тыс. рублёў пры паўторным.

Прымусовая адбуксоўка (эвакуацыя) транспартнага сродку на стаянку, якая ахоўваецца, з поўнай пагрузкай на эвакуатар будзе каштаваць 430 тыс. рублёў. Тое ж, але з частковай пагрузкай на эвакуатар — 380 тыс. рублёў.

Захоўванне прымусова эвакуяванага транспартнага сродку на стаянцы, што ахоўваецца, на працягу 1—3 сутак будзе каштаваць 60 тыс. рублёў за суткі, ад 4 да 10 сутак — па 35 тыс. рублёў за суткі, 10 і больш сутак — па 25 тыс. рублёў за суткі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?