Ажыўлены ўчастак трасы М 74 быў часова закрыты пасля таго, як сабака ўзяў на сябе кіраванне трактарам, гаворыцца ў паведамленні пра заторы ў Шатландыі, апублікаваным упраўленнем дарожнай паліцыі на адмысловай старонцы ў «Твітары».

Аўчарка па імі Дон, які належыць фермеру Тому Хэмільтану, відаць, абаперся на панэль кіравання трактара і вывеў яго на дарогу.

Паліцэйскія і Хэмільтан пасля вызваліілі Дона з машыны, якая ўрэзалася ў адбойнік на раздзяляльнай паласе магістралі.

Том Хэмільтан распавёў, што адправіўся на сваім трактары праверыць авечак у полі каля трасы М74 пад Абінгтанам у графстве Паўднёвы Ланкашыр. Як звычайна, ён узяў з сабой коллі Дона, які сядзеў побач з ім на пасажырскім месцы.

Ён аглядаў ягня, а калі павярнуўся, убачыў, што яго міні-трактар з сабакам унутры праламаў агароджу і з'язджае па насыпе на шашу.

Машына спынілася, толькі калі ўрэзарася ў адбойнік, разбіўшы лабавое шкло.

Па словах Хэмільтана, ён, відаць, забыўся паставіць трактар на ручны тормаз, і вельмі рады, што ніхто з кіроўцаў не пацярпеў. Фермер таксама з радасцю даведаўся, што Дон абышоўся лёгкім спалохам.

Інцыдэнт выклікаў ажыятаж у сацыяльных сетках: упершыню пра трактар пад кіраваннем сабакі паведамілі ў запісе аб дарожным руху ў Шатландыі ў сераду, дадаўшы: «Не, гэта не жарт».

Крыху пазней у «Твітары» стала вядома пра працяг гісторыі: «Дарога вольная пасля нядаўняга інцыдэнту, а сабака ў парадку. Гэта самая дзіўная рэч, пра якую мы калі-небудзь паведамлялі!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?