«Важак»-красовер, натхнёны ЗАЗ-965. Выява: РГАУ-МСХА/Аляксандр Маскавінаў

«Важак»-красовер, натхнёны ЗАЗ-965. Выява: РГАУ-МСХА/Аляксандр Маскавінаў

«Важак»-уседарожнік, натхнёны ГАЗ-69. Выява: РГАУ-МСХА/Аляксандр Маскавінаў

«Важак»-уседарожнік, натхнёны ГАЗ-69. Выява: РГАУ-МСХА/Аляксандр Маскавінаў

Лабараторыя транспартных сродкаў сельскагаспадарчага прызначэння расійскага аграрнага ўніверсітэта імя Ціміразева вядзе распрацоўку красовера і пазадарожніка серыі «Важак», асновай дызайну якіх стануць «класічныя» савецкія машыны, распавядаюць «Ізвестія».

Абодва аўтамабілі распрацаваныя на 30-40%, сцвярджае кіраўнік праекту. Гатовы праект можа зацікавіць патэнцыйных інвестараў з расійскіх аўтазаводаў.

Ды кіраўнік праекту наракае: аўтавытворцы праз крызіс не шукаюць новых напрацовак.

«Тая машына, пра якую мы гаворым, дакладна не будзе «Запарожац» у простым сэнсе слова, хоць бы таму, што яна не будзе вырабляцца ў Запарожжы, — кажа пра красовер Тэнгізі Дзацэнідзэ, загадчык лабараторыі, што распрацоўвае «Важакоў». — З «Запарожцам» яна будзе звязаная нейкімі знешнімі рысамі, што нагадаюць гэты знакавы аўтамабіль, формамі».

Паводле яго слоў, пазадарожнік не будзе мець запазычанняў у дызайне ад ГАЗ-69, але будзе «філасофскі блізкім» да яго ідэі.

Красовер-«Запарожац» па разліках канструктараў будзе каштаваць каля 5400 даляраў і будзе таннай альтэрнатывай Lada Kalina.

«Важакі», на думку канструктараў, будуць запатрабаваныя у сферах гандлю, сэрвісу, турызму і паслуг, а таксама на сельскіх тэрыторыях.

Стваральнікі «Важакоў» нагадваюць пра паспяховае адраджэнне класічнага «Жука», Volkswagen Beetle ў 1997 годзе, класічнага MINI ў 2001-м і Fiat 500 у 2007-м.

***

«Запарожцы» ЗАЗ-965 вырабляліся запарожскім заводам «Камунар» з 1960 па 1969 год і адносіліся да параўнальна даступных аўтамабіляў асабліва кампактнага класу мікралітражак. З 1966 па 1994 год вырабляліся наступнае пакаленне «Запарожцаў» — ЗАЗ-966 і ЗАЗ-968 з іншымі абрысамі кузава.

ГАЗ-69 (у народзе «козлік») вырабляўся з 1952 па 1972 год на Горкаўскім і Ульянаўскім аўтазаводах і быў як вайсковым, так і грамадзянскім аўтамабілем. Меў папулярнасць праз нізкую цану і высокую праходнасць. Выкарыстоўваўся як уседарожнік і мікрааўтобус.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?