У святым для мусульман горадзе Мека ў Саудаўскай Аравіі адкрыецца першы халяльны сэкс-шоп. Пра гэта паведамляе International Business Times.

Тэрмін «халяль» ў ісламе азначае ўчынкі, дзеянні, рэчы і прадукты, якія не парушаюць мусульманскіх забаронаў. Процілеглым паняццю «халяль» ў ісламе з'яўляецца «харам» — забароненыя дзеянні.

Уладальнік крамы — Абдэлазіз Аўраг (Abdelaziz Aouragh), які кіруе халяльным анлайн сэкс-шопам El Asira ў Нідэрландах з 2010 года.

У сэкс-шопе, які атрымае назву El Asira, будуць прадавацца прэзерватывы, алей, а таксама 18 цацак, якія адобраны ісламам.

Абдэлазіз Аўраг распавёў, што падобныя крамы могуць спрыяць паляпшэнню сэксуальных адносін паміж мужам і жонкай. «Наш асартымент уключае прадукты, якія павышаюць пачуццёвасць і паляпшаюць атмасферу ў сэксуальнай сферы», — адзначыў ўладальнік крамы.

У 2013 годзе турэцкі бізнесмен Халюк Мурат Дэмір (Haluk Murat Demire) адкрыў першы інтэрнэт сэкс-шоп для мусульман у Турцыі. На сайце, які атрымаў назву Helal Sex Shop, прадстаўлены вялікі асартымент тавараў, а таксама даюцца парады аб тым, як займацца сэксам так, каб гэта не супярэчыла рэлігіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0