Аляксандр Лукашэнка прызначыў Валерыя Калінковіча першым намеснікам старшыні Вярхоўнага суда, вызваліўшы яго ад пасады намесніка старшыні ВС, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Акрамя таго, Лукашэнка прызначыў Руслана Аніскевіча намеснікам старшыні Вярхоўнага суда.

Адпаведныя ўказы Лукашэнка падпісаў 25 красавіка.

Валерый Калінковіч быў прызначаны намеснікам старшыні Вярхоўнага суда на пачатку 2005 года. Да гэтага быў суддзёй ВС.

Папярэднім першым намеснікам старшыні Вярхоўнага суда быў Аляксандр Федарцоў. Ён узначальваў суд на працэсе па тэракце ў мінскім метро ў 2011 годзе.

Руслан Аніскевіч знаходзіўся на пасадзе суддзі Вярхоўнага суда з сярэдзіны 2009 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?