Пенсіянерам у Беларусі з 1 мая па 30 верасня даецца зніжка 50% пры праездзе ў цягніках рэгіянальных ліній эканомкласа.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Беларускай чыгункі.

Права на атрыманне зніжкі прадугледжана ўказам №176 ад 29 красавіка 2011 года «Аб дзяржаўнай падтрымцы пенсіянераў».

Разам з тым дакумент не прадугледжвае прадастаўлення льготы на праезд у электрацягніках рэгіянальных ліній бізнэс-класа (з нумараванымі месцамі). Таксама зніжка 50% не распаўсюджваецца на цягнікі гарадскіх ліній.

У прэс-цэнтры БЧ нагадалі, што для набыцця льготных праязных дакументаў пасажырам трэба прад'явіць арыгіналы пенсійных пасведчанняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0