З 23.00 27 красавіка да 5.30 28 красавіка ў цэнтры Мінска будзе закрыты рух на ўчастку праспекта Машэрава ад вуліцы Багдановіча да вуліцы Ціміразева і ад вуліцы Ціміразева да вуліцы Арлоўскай.

Тут адбудзецца трэніроўка парада Узброеных сіл Беларусі. Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе вадзіцелям загадзя планаваць маршрут свайго руху.

Таксама, як паведамляе ўпраўленне ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, трэніроўкі працягвае зводная рота ганаровай варты — на ўчастку праспекта Машэрава ад вуліцы Даўмана да праспекта Пераможцаў. У сувязі з гэтым 28 і 30 красавіка, а таксама 1 мая з 22.00 да 24.00 на згаданым участку праспекта Машэрава рух усіх відаў транспарту будзе перакрывацца. Гэта закране і наземны грамадскі транспарт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?