У сакавіку Даля Грыбаўскайце ў Кіеве атрымала ўкраінскую ўзнагароду «Чалавек года», яе ўручыў першы прэзідэнт краіны Леанід Краўчук, фота з фэйсбука прэзідэнта Літвы

Д. Грыбаўскайце падкрэсліла, што рашэнне не ехаць у Маскву прынялі кіраўнікі большасці краін Захаду, дэкларуючы нязгоду з дзеяннямі Крамля ва Украіне, а службовыя асобы Літвы і ў Маскве, і ў Вільні ўшануюць памяць ахвяр вайны 8 мая.

«Мы цэнім, разумеем значэнне заканчэння Другой сусветнай вайны. Я ўскладу кветкі ў нас, у Літве. Мы святкуем сканчэнне Другой сусветнай вайны разам з Еўропай 8 мая. Глядзець ваенны парад, падчас якога пранясуць і сцяг акупаванага Крыма — я не лічу, што зараз гэта трэба рабіць», — сказала прэзідэнт журналістам у панядзелак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?