Аптычныя прылады, якія не патрабуюць дадатковай абароны, трываласць на ўзроўні браніраванага шкла — гэта абяцаюць вучоныя з Лабараторыі ваенна-марскіх даследаванняў ЗША (NRL), якія распрацавалі новыя тэхналогіі па выкарыстанні аксіду магнію і алюмінію ці, прасцей, шпінелі.

Ваенны тэхнік чысціць інфрачырвоную камеру верталёта MH-60S Sea Hawk на палубе дэсантнага транспарта-дока «Кліўленд» (LPD-7); фота nrl.navy.mil

Ваенны тэхнік чысціць інфрачырвоную камеру верталёта MH-60S Sea Hawk на палубе дэсантнага транспарта-дока «Кліўленд» (LPD-7); фота nrl.navy.mil

«Ён нашмат больш трывалы і цверды, чым шкло. Ён забяспечвае лепшую абарону ў больш небяспечных умовах», — адзначае Джас Сангера, кіраўнік групы, якая вывучае мінерал.

Вучоныя NRL прыдумалі, як рабіць са шпінелі празрыстыя загатоўкі любой формы і сінтэзаваць саму шпінель, паведаміў сайт ваенна-навуковай арганізацыі nrl.navy.mil.

«Складнікі можна знайсці па ўсёй зямлі, таму іх можна набываць па адносна нізкім кошце», — кажа Сангера.

Плануецца, што новая тэхналогія будзе выкарыстаная як для гадзіннікаў і смартфонаў, гэтак і для вайсковых мэтаў.

Гэтак, браніраваныя вокны са шпінелі будуць значна лягчэйшыя і танчэйшыя, чым звычайныя — разы ў 2 ці нават болей. А гэта важна ў тым ліку для бранятэхнікі, самалётаў і беспілотнікаў.

Да таго ж, аптычныя прылады са шпінелі не будуць патрабаваць такой складанай абароны, якая неабходная сучасным камерам і прыцэлам.

У будучым вучоныя лічаць, што іх тэхналогія будзе выкарыстаная для лазераў новага пакалення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?