Сярод магільных помнікаў-крыжоў,
Дзе кожны з нас куток набудзе свой
Руплівец і сьвятар спачын знайшоў
У вечнасць адышоўшы на спакой.
Шторанку у царкву ён паспяшаў,
Каб дзень з падзякі Госпаду пачаць
І ціха набажэнства рыхтаваў,
Дзе абразы і свечкі дзе гараць.
Святыя кнігі даставаў святар,
Пасля хвіліну нейкую маўчаў…
І велічна, як з гуслямі гусляр,
Ён годна «Ойча наш» распачынаў.
І ў кожным спеве божае хвалы
Ён чуў Сафіі Полацкай званы.





