Прадстаўнікі «Правага сектара» сцвярджаюць, што прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка паабяцаў на працягу трох дзён разблакаваць базу руху ў Днепрапятроўскай вобласці.
Пра гэта журналістам сказаў прэс-сакратар партыі Арцём Скарападскі.
Паводле яго слоў, прэзідэнт асабіста патэлефанаваў Дзмітрыю Ярашу і паабяцаў на працягу трох дзён прыбраць блокпасты Узброеных сіл Украіны каля базы «Правага сектара».
Зараз актывісты партыі сыходзяць ад будынка адміністрацыі прэзідэнта.
Больш за 350 актывістаў партыі «Правы сектар» у сераду пікетавалі адміністрацыю.