Падчас службы гаварылася, што айцец Надсан — светлы чалавек вялікай душы і памяць пра яго будзе назаўсёды ў тых, хто яго ведаў і тых, каму ён дапамагаў. Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла сказала, што яна з вялікім жалем развітваецца з айцом Аляксандрам, але таксама і з радасцю за тое, што Беларусь мае такіх людзей, якія сваім прыкладам даюць пэўную надзею на тое, што Беларусь будзе вольнай.

Браян Бенет, былы амбасадар Вялікабрытаніі ў Беларусі, а цяпер кіраўнік Англа-беларускага таварыства падчас развітання казаў пра надзвычай важную ролю ў жыцці беларускай дыяспары, якую адыгрываў айцец Аляксандар Надсан.

Апостальскі візітатар для беларусаў-католікаў у замежжы а. Аляксандр Надсан знайшоў свой апошні спачын на найвялікшых у Вялікабрытаніі што да колькасці пахаванняў могілках святога Панкрата ў Лондане. Там пахаваныя беларускі грэка-каталіцкі біскуп Чэслаў Сіповіч, архімандрыт Леў Гарошка, айцец Язэп Германовіч, айцец Тамаш Падзява, айцец Фелікс Журня, айцец Кастусь Маскалік, а таксама і іншыя беларускія дзеячы.

Айцец Аляксандар Надсан памёр у Лондане 15 красавіка.

Глядзі таксама: Запавет айца Аляксандра Надсана 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?