Амерыканская арганізацыя Freedom House апублікавала штогадовы рэйтынг свабоды слова ў розных краінах свету. Беларусь у ім — на 194 месцы са 199.

Лідары рэйтынгу: Нарвегія, Швецыя і Бельгія. У нашых суседзяў пазіцыі розныя. Расія заняла 180-е месца, Украіна — 125-я, Польшча — 47-я, Літва — 44-я.

Горш за Беларусь пазіцыі толькі ў акупаванага Крыма, Эрытрэі, Туркменістана і Узбекістана. На апошнім месцы — Паўночная Карэя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?