29 красавіка. Час: каля 22-х. Месца: магазін «Суседзі». Адрас магазіна: Мінск, Нёманская, 46.

У мой пакет з пакупкамі на 250 000 касір кінула георгіеўскую стужачку, якую я адразу выкінуў у сметніцу. Мне цікава, што гэта такое было? Акцыя магазіна? Няўжо яшчэ не ўсе магазіны знаюць, што зацвердзілі замест георгіеўскіх стужак сваю, чырвона-зялёную?

І яшчэ… Мой дзед да Берліна дайшоў! Я его ні разу з георгіеўскай стужкай не бачыў! Мой дзед-ветэран пагарджаў парадамі! Вайну лічыў трагедыяй, а 9 мая ехаў на могілкі, каб памянуць саслужбоўцаў.

* * *

Дасылайце нам свае паведамленні пра падзеі, навіны, здарэнні, праблемы на электронную пошту [email protected], праз skype nashaniva альбо праз адмысловую форму. Далучайце фота і відэа да сваіх паведамленняў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?