Упраўленнем Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці распачата крымінальная справа ў дачыненні да трох мужчын за ўхіленне ад выплаты падаткаў на нерухомасць. Пра гэта паведамілі ў ведамстве.

Арганізатарам злачыннай схемы з'яўляўся 47-гадовы індывідуальны прадпрымальнік з Брэста, які перадаў нежылыя памяшканні ў арэнду прыватнаму гандлёва-унітарнаму прадпрыемству.

Устаноўлена, што паміж дырэктарам прадпрыемства і індывідуальным прадпрымальнікам мелася дамоўленасць аб непрадстаўленні дэкларацый па арэндзе аб'ектаў нерухомасці. Пры гэтым злачынная схема працягнула існаваць і пры змене кіраўніка арганізацыі. За 2-і і 3-і кварталы 2014 рэспубліканскі бюджэт недаатрымаў амаль Br2 млрд.

Трое фігурантаў крымінальнай справы падазраюцца ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.2 арт.243 (ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?