Амерыканскі міжпланетны зонд «Месенджар» здзейсніў запланаванае крушэнне на паверхні Меркурыя, даслаўшы апошняе фота паверхні планеты, паведамляе НАСА.

Фотаздымак 93-кіламетровага у дыяметры кратара Ёкаі быў зроблены ў апошнія секунды перад крушэннем. Яго маштаб складае каля аднаго кіламетра пры пашырэнні прыкладна ў 2 метры на піксэл.

Затым «Месенджар» урэзаўся ў паверхню Меркурыя на хуткасці 3,9 кіламетра ў секунду. Удар быў настолькі моцны, што на планеце ўтварыўся новы кратар дыяметрам больш за 15 метраў. У момант крушэння зонд знаходзіўся на «сонечным баку» Меркурыя, таму за працэсам нельга было сачыць з Зямлі.

Місія «Месенджара» пачалася яшчэ ў 2004 годзе, аднак апарату спатрэбілася больш за шэсць гадоў на шлях да арбіты найбліжэйшай да Сонца планеты. Апарату «Новыя гарызонты», які набліжаўся, да Плутона, спатрэбілася на тры гады больш, пры гэтым яму не трэба выходзіць на арбіту карлікавай планеты.

Навукоўцы НАСА планавалі, што «Месенджар» прапрацуе каля года, аднак, дзякуючы паспяховым паказчыкам місіі, гэты тэрмін перавысіў чатыры гады. За першы год навукоўцы склалі карту ўсёй паверхні планеты на аснове 88 тысяч выяў, а таксама атрымалі дадзеныя аб з'яўленні высокаэнергетычных нейтронаў пры ўспышках на Сонцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?