Расія заклікала Раду Бяспекі ААН не ўмешвацца ва ўнутрыпалітычныя падзеі ў Бурундзі.
30 красавіка Расія і Кітай заблакавалі заяву Францыі адносна сітуацыі ў Бурундзі, дзе ўжо тыдзень працягваюцца вулічныя пратэсты, выкліканыя рашэннем прэзідэнта краіны П'ера Нкурунзіза балатавацца на трэці тэрмін.
Як заявіў прадстаўнік Расіі ў Радзе бяспекі ААН Віталій Чуркін, «Статут ААН перашкаджае Радзе Бяспекі прымаць удзел у канстытуцыйных спрэчках суверэнных дзяржаў».
Канстытуцыя Бурундзі і мірнае пагадненне, якое паклала канец грамадзянскай вайне ў гэтай краіне, абмяжоўвае перавыбранне кіраўніка дзяржавы двума тэрмінамі. Аднак прыхільнікі Нкурунзіза кажуць, што ён можа пайсці на чарговы тэрмін, бо ў першы раз быў абраны парламентарыямі, а не народам.





