«Ніколі Цэнтральная выбарчая камісія не нанясе яму ў спіну ўдар», — заявіла старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына ў эфіры «Беларусь-1», адказваючы на пытанне пра Аляксандра Лукашэнку.

«Ёсць нешта больш важнае за боршч. Гэта чалавечая годнасць», — заявіла Ярмошына.

Фразу пра боршч, якая стала крылатай, Лідзія Ярмошына прамовіла падчас прэс-канферэнцыі пасля Плошчы-2010. На заўвагу, што сярод пратэстоўцаў таксама было нямала жанчын, старшыню ЦВК, як кажуць, панесла: «Гэтым «жанчынам» рабіць няма чаго! Сядзелі б дома, боршч варылі. А не па плошчах шасталі. Гэта ганьба для жанчыны — удзельнічаць у падобных мерапрыемствах».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0