У наследнага брытанскага прынца Уільяма і яго жонкі герцагіні кембрыджскай Кэтрын нарадзілася дачка. Пра гэта паведаміла ў сваім Twitter афіцыйная рэзідэнцыя пары — Кенсінгтонскі палац.
Дзяўчынка вагой 3,7 кг з'явілася на свет раніцай 2 мая ў бальніцы святой Марыі ў Лондане, куды Кейт была дастаўлена каля шасці раніцы па мясцовым часе. У палацы адзначылі, што бацька прысутнічаў пры родах.
Гэта другое дзіця герцага і герцагіні. Першынец Уільяма і Кейт, прынц Джордж, з'явіўся на свет у 2013 годзе. Дзяўчынка будзе насіць тытул прынцэсы кембрыджскай і зойме чацвёртае месца ў чарзе на брытанскі трон пасля дзеда, бацькі і брата.





