На пляцоўцы перад гатэлем «Еўропа» у Мінску карэспандэнтам «НН» у суботу была заўважана «калона» элітных спорткараў з расійскімі нумарамі. Відаць, аматары хуткіх і дарагіх аўто заехалі адпачыць у беларускую сталіцу на традыцыйна доўгія ў Расіі майскія святы.
Сярод прыпаркаваных аўто было два Mercedes SL, Ferrari і Chevrolet. Кошт кожнай машыны вышэй за $100 тысяч.
Усе аўтамабілі з Масквы, на нумарах пазначаны 177 і 197 рэгіёны.





