Гідрамет папярэджвае аб начных замаразках у найбліжэйшыя двое сутак.
фота Анжаліка Васілеўская, Tut.by
Так, у ноч на 3 мая па заходняй палове Беларусі на глебе і месцамі ў паветры чакаюцца замаразкі да 0 — мінус 3 градусаў. Па Мінскай вобласці ў ноч на 3 мая тэмпература апусціцца да 0 — -2.
4 мая ноччу па паўночна-ўсходняй палове краіны на глебе і месцамі ў паветры чакаюцца замаразкі таксама да 0 — мінус 3 градусаў.
У МНС нагадваюць, што замаразкі ўяўляюць небяспеку для сельскагаспадарчых раслін, для насення і ўсходаў.
Для абароны раслін ад замаразкаў неабходна забяспечыць іх захаванасць палімернай плёнкай, нятканым матэрыялам (спанбондам), саломай.





