Расійскія СМІ распаўсюдзілі фэйкавае паведамленне аб хуткім выхадзе першага нумара ўкраінскай версіі французскай сатырычнай газеты Charlie Hebdo. Першым гэта паведамленне апублікавала РІА Навіны.
Агенцтва спасылалася на запіс у фэйсбуку Франсуа Англанда [імя нагадвае імя і прозвішча прэзідэнта Францыі] — у яго профілі было ўказана, што ён з'яўляецца спецыялістам па дадрукарскай падрыхтоўцы ў Charlie Hebdo. Ён суправадзіў запіс здымкам «першай вокладкі ўкраінскага нумара» — на ім была намаляваная карыкатура на Пятра Парашэнку, Ігара Каламойскага і Мустафу Наема. Прычым першая старонка суправаджалася непрыгожай, амаль парнаграфічнай ілюстрацыяй.
Рахунак, на які спасылалася РІА Навіны, зараз цалкам выдалены.
«Украінская праўда» высветліла, што фатаграфія, што апублікавалі ў профілі «Франсуа Англанда», была ўзятая са старонкі «Вконтакте» Максіма Орача, які не мае ніякага дачынення да Charlie Hebdo.
Акрамя таго, «вокладка першага ўкраінскага нумара» газеты была складзена з парушэннем правілаў украінскай мовы.
«Украінская праўда» таксама паведаміла, што ў дзяржаўным рэестры друкаваных СМІ Украіны няма запісу аб Charlie Hebdo
Скрыншот навіны ад ria.ru, яшчэ даступны ў Інтэрнэце





