Позна увечары 28 красавіка трое мужчын у масках праз незачыненыя дзверы ўварваліся ў прыватны дом у вёсцы Грудавікі (Камянецкі раён), збілі гаспадыню металічным прутом, выкралі 7 тыс. даляраў і з'ехалі на аўтамабілі.

Пацярпелая неадкладна звярнулася ў міліцыю. Праваахоўнікі ўвялі план «Перахоп». «У ходзе яго рэалізацыі ўстаноўлена, што разбой здзейснілі непрацуючы, раней судзімы за рабаванне жыхар Жабінкі 1978 нараджэння і непрацуючыя жыхары Брэста 1975 і 1962 гадоў нараджэння», — паведамілі ва УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Падазраваных затрымалі. Выкрадзенае канфіскавалі.

Узбуджана крымінальная справа па ч. 2 арт. 207 КК РБ (разбой, здзейснены з пранікненнем у жыллё, альбо паўторна, або групай асоб, або з мэтай завалодання маёмасцю ў буйным памеры). За такое злачынства прадугледжана пазбаўленне волі на тэрмін ад 6 да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?